Тыдзень фінансавай граматнасці. Усё пра разумнае запазычанне
У рамках тыдня фінансавай граматнасці дырэктар Цэнтра банкаўскіх паслуг №225 ААТ «ААБ Беларусбанк» Вольга Масько адправілася ў Шумілінскую СШ №1, каб правесці ўрок з вучнямі.
Што такое крэдыт і як правільна браць грошы ў доўг, чым лізінг адрозніваецца ад крэдыту, што такое крэдытная гісторыя і чаму яе трэба берагчы з маладосці, што рабіць, калі крэдыт ёсць, а грошай заплаціць яго няма, у якіх выпадках браць крэдыт немэтазгодна – усё пра разумнае запазычанне ў даступнай форме праз прэзентацыю расказала кіраўнік Цэнтра банкаўскіх паслуг.
Чаму так важна менавіта ў юным узросце пазнаёміцца з правіламі рацыянальных фінансавых паводзін? «Таму што ўсе звычкі, у тым ліку фінансавыя, фарміруюцца ў чалавека з дзяцінства, – пераканана Вольга Юр’еўна. – Яны ж дапамогуць у дарослым жыцці ўмела карыстацца прапануемымі на рынку фінансавымі інструментамі. Гэтыя веды і навыкі значна пашыраць межы жыццёвых магчымасцяў і дазволяць больш паспяхова клапаціцца пра свой дабрабыт».
Як паказвае жыццё, далёка не ўсе людзі разумеюць, што грошы, узятыя ў доўг, акрамя задавальнення нашых патрэб, нясуць і абавязацельствы. І для таго, каб крэдыт стаў карысным фінансавым інструментам, а не крыніцай праблем, запазычанне павінна быць разумным ці рацыянальным. І вучыцца гэтаму трэба з дзяцінства.
Алена КАРПУШЭНКА.
Па матэрыялах раённай газеты "Герой працы"
Телефон: +375213055415
Email: shumilino@roo.vitebsk.by