Майстар-клас – інтэнсіў “Актыўная ацэнка ў дапамогу эфектыўнаму навучанню”
Згодна з планам работы вучэбна-метадычнага кабінета 13 чэрвеня 2018 года на базе ДУА “Сярэдняя школа №1 ім. Героя Савецкага Саюза П.А. Акуцыёнка г.п. Шуміліна” адбыўся майстар-клас – інтэнсіў “Актыўная ацэнка ў дапамогу эфектыўнаму навучанню”.
Майстар-клас праводзіла Галіна Анатольеўна Сухава, настаўнік-метадыст, які выкладае беларускую мову і літаратуру ў ДУА «Гімназія № 5 г. Віцебска», лаўрэат конкурсу прафесійнага майстэрства «Настаўнік года - 2009».
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, намеснікі дырэктароў па вучэбнай рабоце ўстаноў адукацыі Шумілінскага раёна і г. Гарадка.
Майстар-клас прайшоў цікава і пазнавальна. Настаўнікі пазнаёміліся з элементамі актыўнай ацэнкі, прыёмамі пастаноўкі мэты на ўрок. Вучыліся праектаваць эфектыўны тэхналагічны ўрок, абменяліся педагагічным вопытам выкарыстання стратэгій актыўнай ацэнкі.
Тэма майстар-класа выклікала жывую цікавасць. Настаўнікі ў сваіх водгуках адзначылі, што атрымалі шмат карыснай інфармацыі ва ўжыванні метадаў актыўнай ацэнкі ў педагагічнай дзейнасці. Таксама мелі магчымасць у нефармальнай абстаноўцы пагутарыць з калегамі, пачуць, як праходзяць іх урокі і вырашаюцца пытанні адукацыі.
Дзякуем усім удзельнікам майстар-класа і жадаем новых творчых перамог, педагагічных знаходак і спадзяемся на далейшае супрацоўніцтва і сатворчасць.
Загадчык ВМК Т.С. Карнеева
Телефон: +375213055415
Email: shumilino@roo.vitebsk.by