Раённая панарама педагагічнага вопыту стартавала ў сярэдняй школе №1 г.п. Шуміліна
6 лютага 2020 года ў ДУА «Сярэдняя школа №1 імя Героя Савецкага Саюза П.А. Акуцыёнка г.п. Шуміліна» стартавала раённая панарама педагагічнага вопыту «Установы адукацыі XXI стагоддзя». Мэта дадзенага мерапрыемства - прадстаўленне кіраўнікамі ўстаноў адукацыі раёна лепшых практык па арганізацыі адукацыйнага працэсу, фарміраванню адукацыйнага ассяродзя, накіраванага на ўсебаковае развіццё асобы вучня, падтрымка і папулярызацыя інавацыйнай дзейнасці ў галіне адукацыі.
Если у тебя есть яблоко и у меня есть яблоко и мы обменяемся этими яблоками,
то у каждого из нас будет одно яблоко...
Если у тебя есть идея и у меня есть идея и мы обменяемся этими идеями,
то у каждого из нас будет по две идеи!
Бернард Шоу
У рамках панарамы педагагічны калектыў ДУА «Сярэдняя школа №1 імя Героя Савецкага Саюза П.А. Акуцыёнка г.п. Шуміліна» прадставіў свае здабыткі па рэалізацыі рэспубліканскага інавацыйнага праекта «Укараненне этнакультурных тэхналогій для пашырэння і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі». Работа па праекту пачалася калектывам школы з верасня 2018 года і запланавана да 2022 года.
Пачалася творчая сустрэча адразу ў холе школы. Вучні 5-6 класаў віталі гасцей шчырым паэтычным беларускім словам. Прагучала беларуская песня «Калі ласка!» у выкананні Марыі Карась. Суправаджалася сустрэча гучаннем цымбал, на якіх віртуозна грала Марыя Скорынава. Дарэчы, Марыя Карась і Марыя Скорынава з'яўляюцца пераможцамі музычна-песенных конкурсаў рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў.

Дырэктар школы Мясаедава Наталля Васільеўна азнаёміла прысутных з дасягненнямі школы, яе сучасным і планамі на будучае.

Кіраўнікі ўстаноў адукацыі наведалі школьны музей, дзе падчас экскурсіі намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Емельянава Святлана Уладзіміраўна акцэнтавала ўвагу на вялікі патэнцыял музейных экспанатаў савецкіх часоў у выхаванні сучаснай моладзі.

Працягнула экскурс у гісторыю этнаграфічных экспанатах намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Кахтенка Дзіяна Іванаўна. Экспанаты сапраўды дастаткова разнастайныя, гісторыя кожнага цікавая па-свойму, у рэалізаціі праекта ім надаецца асаблівае значэнне. У сваім выступленні Дзіяна Іванаўна адзначыла, што праект садзейнічае фарміраванню ў вучняў павагі да малой радзімы, прывіццю адказнасці за захаванне гісторыка-культурнай спадчыны.


Педагог Галіна Міхайлаўна Масюкова падзялілася вопытам фарміравання кампетенцый вучняў на ўроках беларускай мовы сродкамі тэкстацэнтрычнага падыходу.
Вера Алегаўна Баганава расказала аб развіцці творчага патэнцыялу вучняў у клубе «Пралеска». У выкананні ўдзельнікаў гэтага клуба Голуб Услады, Кахтэнка Лідзіі, Дзмітрыенка Алены прагучалі лірычныя творы ўласнага сачынення.
Працягнулі творчую сустрэчу настаўнік пачатковых класаў Шарэнка Наталля Фёдараўна і вучаніца 2 “А” класа Галуза Яўгенія. Яўгенія пад кіраўніцтвам настаўніка правяла даследаванне маслабойных рэчаў, што былі знойдзены ў хаце прабабулі вучаніцы. Праца называецца "Рарытэт з гарышча».

Пазнавальны відэафільм «Саламяныя павукі Шуміліншчыны», майстар-класы, бадзёры музычны номер педагагічнага калектыва школы, - гэта і многае іншае чакала ўдзельнікаў мерапрыемства.


Неабходна адзначыць, што работа па праекце “Укараненне этнакультурных тэхналогій для пашырэння і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі» сярод вучняў набывае эфектыўны характар. Доказам гэтаму з'яўляюцца не толькі імправізаваныя пастаноўкі, прысвечаныя народным святам, складанне радаводу сям’і, чароўных казак на беларускай мове, дзейнасць па пошуку рарытэтных рэчаў і гісторый з імі звязаных, але і перамогі юных школьнікаў на раённым і абласным конкурсах “Жывая класіка”, “Казка – цудоўная краіна” і інш.
Падчас падвядзенне вынікаў работы прайшло абмеркаванне эффектыўнага вопыту работы школы, агучаны шырокі спектр меркаванняў па дадзенай тэме. Прапанавана супрацоўніцтва з ДУДА «Шумілінскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі», ДУА «Амбрасавіцкая яслі-сад- базавая школа Шумілінскага раёна» у гэтым накірунку. Усе ўдзельнікі сустрэчы адзначылі высокі ўзровень падрыхтоўкі мерапрыемства і пажадалі калектыву школы бадзёрасці, плённай працы і перамог.
Творчая сустрэча кіраўнікоў устаноў адукацыі паказала неабходнасць правядзення такіх мерапрыемстваў. Гэта і карысны вопыт, і магчымасць ім падзяліцца, і настрой на творчасць.
Матэрыял падрыхтаваны галоўным спецыялістам аддзела па адукацыі
Талстой Аксанай Генадзьеўнай,
куратарам метадычнага аб'яднання дырэктароў устаноў адукацыі раёна